Асабістая просьба Рафаэля Бэнітэса.

Галоўны трэнер «Лівэрпуля» Рафаэль Бэнітеc выказаў надзею, што ў матчы ў адказ c «Бэнфікай» гішпанскі нападаючы Фэрнанда Торэс згуляе як форвард «Барсэлёны» Ліянэль Мэсі ў сустрэчы з «Арсэналам».
У аўторак Месі ў адзіночку паклаў на лапаткі «Арсэнал». Бенитес спадзяецца, што Торэс апынецца не менш карысным ў сустрэчы з «Бэнфікай». «Месі – фантастычны гулец. Спадзяюся, Фернанда здольны на тое ж”, – не шкадаваў добрых словаў гішнец. Read the rest of this entry »
Фэрнандэш упэўнены ў сваіх

Партугальскі легіянэр «Валенсіі» Мануэл Фэрнандэш упэўнены, што нягледзячы на дзейсную нічыю ў дамашнім матчы з «Атлетыка» яго траўмаваная каманда праб’ецца ў паўфінал Лігі Эўропы УЭФА.
Напрыклад, 21-гадовы Хордэ Альба годна справіўся з задачай закрыць праблемны левы фланг абароны, тады як Давід Вілья забіў шосты гол у турніры, а паўабаронца Мануэл Фэрнандэш па ходзе гульні падмяў па сябе практычна ўвесь цэнтр поля. Партугалец быў адным з найбольш прыкметных асобаў на «Мэсталье». У сустрэчы з мадрыдцамі «Валенсія» рэалізавала толькі два моманты, але Фэрнандэш наўрад ці мог бы праявіць сябе яшчэ прыгожым. Менавіта ён у першы раз зраўняў лік пасля таго, як Дыега Форлан пяцьцю хвілінамі раней вывеў гасцей наперад. «Як толькі я прыклаўся да мяча, адразу зразумеў, што будзе небяспечна, хоць не магу сказаць, што быў упэўнены ў голе», – заявіў UEFA.com Фэрнандэш. Read the rest of this entry »
Торэс заявіў, што наступны сэзон правядзе ў «Лівэрпулі»

Гішпанскі нападаючы «Лівэрпуля» Фэрнанда Торэс паклаў канец чуткам пра сваю будучыню, заявіўшы, што наступны сэзон правядзе ў «Лівэрпулі», а таксама выказаў меркаваньне пра тое, якое ўзмацненьне неабходна камандзе, каб вярнуцца на першыя пазіцыі ў англійскім чэмпіянаце, і аб наступным супэрніку «чырвоных» у Лізе Эўропы. Read the rest of this entry »
Янсэн не згуляе з «Стандардам»

Паўабаронца «Гамбурга» Марсэль Янсэн, які набраў выдатную форму, атрымаў траўму галенастопа, з-за якой прапусьціць чвэрцьфінальны паядынак Лігі Эўропы УЭФА са «Стандардам». Read the rest of this entry »
У новым сэзоне футбалісты змогуць гуляць за два клюбы ў адным розыгрышы эўракубкаў
УЭФА ўнясе паслабленьні ў наяўнае цяпер правіла, якая забараняе футбалісту выступаць за дзьве розныя каманды ў адным розыгрышы Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, перадае Reuters.
Выканаўчы камітэт арганізацыі прыняў рашэньне, што футбалісты, якія гралі за адну каманду ў папярэдніх раўндах Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, змогуць выступаць за другой клюб на асноўнай стадыі спаборніцтваў. Прычым правіла будзе распаўсюджвацца на футбалістаў змяніўшых клюб і ў летняе трансфернае акно, і ў зімовае.
Гэтыя змены ў рэгламеньце ўступяць у сілу, пачынаючы з наступнага сэзону.
Паводле sportbox.ru.
«Гамбург» верыць у Хэсля.

Рэзэрвовы галкіп’р «Гамбурга» Вольфганг Хэсль падоўжыў дзеючае пагадненьне з клюбам на два сэзоны, нягледзячы на тое, што яго канкурэнт Франк Рост не прапусьціў ніваднаго матчу бундэслігі з 2007 года. Read the rest of this entry »
Рафаэль Бэнітэс: «Нам выпаў цяжкі сапернік»

Галоўны трэнер «Лівэрпуля» Рафаэль Бэнітэс пракамэнтаваў вынікі жараб’ёўкі 1/4 фіналу Лігі Эўропы, дзе яго камандзе трэба сустрэцца з партугальскай «Бэнфікай». Read the rest of this entry »
Вынікі жараб’ёўкі ў 1/4 фіналу
Сёньня ў Ньёне ў штаб-кватэры УЭФА адбылася жараб’ёўка 1/4 фіналу Лігі Эўропы.
Такім чынам, у барацьбе сустрэнуцца:
Фулхэм – Вольсбург
Гамбург – Стандард
Валеньсія – Атлетыка
Лівэрпуль – Бэнфіка
Пераможца пары Фулхэм/Вольсбург у 1/2 фіналу выйдзе на пераможцу пары Гамбург/Стандард, адпаведна, пераможца пары Валеньсія/Атлетыка – з пераможцам у пары Лівэрпуль/Бэнфіка.
Дэль П’ера назваў паражэньне ад «Фулхэма» катастрофай

Нападаючы «Ювэнтуса» Алесандра Дэль П’ера сказаў, што разгромнае паражэньне ад «Фулхэма» ў адказным матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы (1:4) – адзін з горшых момантаў у яго кар’еры. Read the rest of this entry »
Лорэнц-Гюнтэр Кэстнэр: «Рубін» ў абароне будзе гуляць шчыльна

Галоўны трэнер «Вольфсбурга» Лорэнц-Гюнтэр Кэстнэр напярэдадні матчу 1/8 фіналу Лігі Эўропы супраць «Рубіна» сказаў, што яго каманда не будзе адседжваньню ў абароне. Read the rest of this entry »