Archive for December, 2009

PostHeaderIcon Маркас Сэна: «Мы ачунялі пасьля няважнага старту»

marcos-senna

33-гадовы Паўабаронца «Вільярэалу» Марка Сэна ўпэўнены ў тым, што кашмарны старт сэзону «жоўтай субмарыны» застаўся ззаду.

«У апошні час мы стабільна дамагаемся выніку. Мы ачунялі пасьля няважнага старту і абсалютна ўпэўненыя ў сваёй будучыні. Да канца году мы здолелі аддаліцца ад зоны вылету і зараз перад намі стаіць мэта як мага далей прайсьці у Кубку Гішпаніі і Лігі Эўропы», – цытуе Сэну AS. Read the rest of this entry »

PostHeaderIcon Дзініяр Білялетдзінаў: «Па манэры «Спортынг» і «Бэнфіка» падобныя, але гэта ня значыць, што ў нас няма шанцаў»

Diniyar-Bilyaletdinov-Everton
Паўабаронца «Эвэртона» Дзініяр Білялетдзінаў выказаў сваё меркаваньне аб суперніку «ірысак» па 1/16 фіналу Лігі Эўропы – лісабонскім «Спортынге».

«Спортынг», як і ўсе паўднёвыя каманды, з мячом на «ты». Лісабонскіх «ільвоў» вельмі цяжка накрыць прэсынгам, таму што ў абароне ў іх заўсёды ёсць хаця бы адзін адкрыты чалавек, з якім можна абгуляцца. У гэтым я лішні раз пераканаўся, паглядзеўшы нядаўна першы тайм матчу партугальскага чэмпіянату паміж «Спортынгам» і «Навалам». Дарэчы, Ізмайлаў у ім таксама ўдзельнічаў. Не схаваю, будзе цікава ўпершыню сустрэцца з Маратам па розныя бакі барыкадаў. Read the rest of this entry »

PostHeaderIcon Міхаэлю Шумахеру прапанавана стаць гульцом «Алімпіі»

Michael_Schumacher Легендарны гоншчык «Формулы-1» Міхаэль Шумахер можа стаць першым у сьвеце футбольным турыстам, які возьме удзел у эўракубковых спаборніцтвах. Малдаўскі клюб «Алімпія» зрабіў адпаведную прапанову нямецкаму пілёту. Read the rest of this entry »

PostHeaderIcon Бердыеў: «Фаварытамі нас не лічу»

Kurban_Berdyev
Галоўны трэнэр казанскага «Рубіну» Курбан Бердыеў ня лічыць сваю каманду фаварытам двухматчавага супрацьстаяньня 1/16 фіналу Лігі Эўропы з ізраільскім «Хапаэлем».

«Асабіста я не лічу нас фаварытамі. Нам усё роўна, з кім гуляць, – заявіў Бердыеў адразу пасьля лёсаваньня. – У чацьвер глядзелі іх матч з «Гамбургам». А цяпер, дарэчы, ляцім у Ізраіль, каб глядзець матчы чэмпіянату Ізраілю. Тамака нас цікавяць шэраг гульцоў, так што гэтая паездка як раз своечасова». Read the rest of this entry »

PostHeaderIcon 1/16 фіналу: статыстыка асабістых сустрэчаў

playing_football
Беларускі партал пра Лігу Эўропы прапануе вашай увазе нізку статыстычных дадзеных датычна гісторыі супрацьстаяньняў удзельнікаў 1/16 фіналу Лігі Эўропы.

АСАБІСТЫЯ СУСТРЭЧЫ

«Лал» – « Хапаэль » ( Тэль – Авіў ) – раней не сустракаліся

« Атлетык » – « Андэрлехт » – раней не сустракаліся

« Капэнгаген » – «Марсэль» – раней не сустракаліся

« Панацінаікас » – «Рома» – раней не сустракаліся

« Атлетыка » – « Галатасарай » (+1=1-0)

1. КЧ-1973/1974 1/16 фіналу 19 верасьня 1973 «Атлетыка» – «Галатасарай» – 0:0

2. КЧ-1973/1974 1/16 фіналу 3 кастрычніка 1973 «Галатасарай» – «Атлетыка» – 0:1 (у дад. час) Read the rest of this entry »