Archive for the ‘News’ Category
Фрынгс і Азіл пад пытаньнем

Паўабаронцы “Вэрдэра” Торстэн Фрынгс (на фота) і Мэсут Азіл могуць прапусьціць хатні паядынак 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з “Валэнсияй” у чацьвер з-за траўмаў сьцягна і пазваночніка адпаведна. Read the rest of this entry »
«Ювэнтус» згуляе с «Фулхэмам» без васьмі гульцоў асноўнага складу

Турынскі «Ювэнтус» згуляе матч у адказ 1/8 фіналу Лігі Эўропы з «Фулхэмам» без васьмі гульцоў асноўнага складу, у тым ліку галкіпэраў Джанлуіджы Буфона і Алекса Манінгер, якія зараз траўмаваныя. Read the rest of this entry »
«Ювэнтус» застаўся без галкіпераў

Варатар «Ювэнтус» Алекс Манінгер далучыўся да Джанлуіджы Буфона ў лазарэце, у выніку чаго паядынак у адказ з «Фулхэмам» турынцы будуць вымушаныя правесьці з намінальным трэцім галкіпэрам.
На мінулым тыдні турынцы з Манінгерам ў варотах адолелі лёндаўцаў з лікам 3:1. Напярэдадні нядзельнага паядынку з «Сіенай» (3:3) аўстрыйскі галкіпер пашкодзіў правае бядро і правядзе на бальнічным ад 15 да 20 дзён. Буфон выбыў з ладу ў канцы лютага з расцяжэньня сцягна. Яго аднаўленьне зойме каля месяца.
Паводле uefa.com
«Стандард» у Афінах без Дэфура

Капітан льежскага «Стандарда» Стывэн Дэфур не згуляе ў адказным паядынку 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Панацінаікас» з-за разрыву ягадзічнай мышцы і можа правесьці ў лазарэце да шасьці тыдняў. Read the rest of this entry »
На шляху ў чвэрцьфінал

На гэтым тыдні адбыліся першыя матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. У чатырох паядынках з васьмі пераможца не быў выяўлены, прычым адзін з іх адбыўся ў Казані, дзе «Рубін» дазволіў адыграцца «Вольфсбургу». Read the rest of this entry »
Эмэры ўсе дакажа

У дамашнім матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЕФА з «Вэрдэр» галоўны трэнэр «Валенсіі» Унай Эмэры мае намер даказаць, што апошнія няўдачы яго клюба ў чэмпіянаце Гішпаніі былі толькі непаразуменьнем. Read the rest of this entry »
Трыумфатары на старце
1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА-2009/10:
«Гамбург» (GER) - «Андэрлехт» (BEL)
«Рубін» (RUS) – «Вольфсбург» (GER)
«Атлэтыка» (ESP) – «Спортынг» (POR)
«Бэнфіка» (POR) – «Алімпік» (FRA)
«Панацінаікас» (GRE) – «Стандард» (BEL)
«Ліль» (FRA) – «Лівэрпуль» (ENG)
«Ювэнтус» (ITA) – «Фулхэм» (ENG)
«Валэнсія» (ESP) – «Вэрдэр» (GER)
Шаснаццаць камандаў, якія ў суме заваявалі на эўрапэйскай арэне 27 трафэяў, ужо ў чацьвер правядуць першыя матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. Матчы гэтай стадыі турніру абяцаюць быць вельмі цікаўных. Read the rest of this entry »
Рашэньне прымуць ў траўні

На пасяджэньні Міжнароднага савета футбольных асацыяцый (IFAB) 17 і 18 траўня будзе прынята канчатковае рашэньне адносна экспэрымэнту з двума дадатковымі судзьдзямі (на кожным матчы бягучай Лігі Еўропы працуе брыгада з шасці арбітраў). Read the rest of this entry »
Без Хайнцэ тры тыдні

Абаронца марсэльскага «Алімпіка» Габрыэль Хайнцэ пашкодзіў правую нагу ў матчы за зборную Аргенціны, у выніку чаго прапусціць абодва матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Бэнфікай». Read the rest of this entry »
У Казані пачаўся продаж білетаў на матч 1/8 фіналу Лігі Эўропы з «Вольфсбургам»
У Казані пачаўся продаж білетаў на першы матч 1/8 фіналу Лігі Эўропы паміж «Рубінам» і нямецкім «Вольфсбургам», які адбудзецца 11 сакавіка.
Кошт самых танных білетаў за вароты і самых дарагіх – у 5-ы сэктар заходняй трыбуны – не змяніўся ў параўнаньні з папярэднім матчам «Рубіна» з «Хапаэлем» – 100 і 3000 рублёў адпаведна. За іншыя месцы балельшчыкам давядзецца заплаціць крыху больш – кошт білетаў на большую частку заходняй трыбуны, якая знаходзіцца пад козырком, вырасла з 800 да 1500 рублёў, на ўсходнюю трыбуну – з 600 да 800 рублёў. Усяго ў продаж паступілі квіткі сямі цэнавых катэгорый: па 100, 200, 300, 400, 800, 1500 і 3000 рублёў, паведамляе «Савецкі спорт».