Posts Tagged ‘Alexander Manninger’
«Ювэнтус» застаўся без галкіпераў

Варатар «Ювэнтус» Алекс Манінгер далучыўся да Джанлуіджы Буфона ў лазарэце, у выніку чаго паядынак у адказ з «Фулхэмам» турынцы будуць вымушаныя правесьці з намінальным трэцім галкіпэрам.
На мінулым тыдні турынцы з Манінгерам ў варотах адолелі лёндаўцаў з лікам 3:1. Напярэдадні нядзельнага паядынку з «Сіенай» (3:3) аўстрыйскі галкіпер пашкодзіў правае бядро і правядзе на бальнічным ад 15 да 20 дзён. Буфон выбыў з ладу ў канцы лютага з расцяжэньня сцягна. Яго аднаўленьне зойме каля месяца.
Паводле uefa.com