Posts Tagged ‘UEFA’
У новым сэзоне футбалісты змогуць гуляць за два клюбы ў адным розыгрышы эўракубкаў
УЭФА ўнясе паслабленьні ў наяўнае цяпер правіла, якая забараняе футбалісту выступаць за дзьве розныя каманды ў адным розыгрышы Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, перадае Reuters.
Выканаўчы камітэт арганізацыі прыняў рашэньне, што футбалісты, якія гралі за адну каманду ў папярэдніх раўндах Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, змогуць выступаць за другой клюб на асноўнай стадыі спаборніцтваў. Прычым правіла будзе распаўсюджвацца на футбалістаў змяніўшых клюб і ў летняе трансфернае акно, і ў зімовае.
Гэтыя змены ў рэгламеньце ўступяць у сілу, пачынаючы з наступнага сэзону.
Паводле sportbox.ru.
На шляху ў чвэрцьфінал

На гэтым тыдні адбыліся першыя матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. У чатырох паядынках з васьмі пераможца не быў выяўлены, прычым адзін з іх адбыўся ў Казані, дзе «Рубін» дазволіў адыграцца «Вольфсбургу». Read the rest of this entry »
Трыумфатары на старце
1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА-2009/10:
«Гамбург» (GER) - «Андэрлехт» (BEL)
«Рубін» (RUS) – «Вольфсбург» (GER)
«Атлэтыка» (ESP) – «Спортынг» (POR)
«Бэнфіка» (POR) – «Алімпік» (FRA)
«Панацінаікас» (GRE) – «Стандард» (BEL)
«Ліль» (FRA) – «Лівэрпуль» (ENG)
«Ювэнтус» (ITA) – «Фулхэм» (ENG)
«Валэнсія» (ESP) – «Вэрдэр» (GER)
Шаснаццаць камандаў, якія ў суме заваявалі на эўрапэйскай арэне 27 трафэяў, ужо ў чацьвер правядуць першыя матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. Матчы гэтай стадыі турніру абяцаюць быць вельмі цікаўных. Read the rest of this entry »
Рашэньне прымуць ў траўні

На пасяджэньні Міжнароднага савета футбольных асацыяцый (IFAB) 17 і 18 траўня будзе прынята канчатковае рашэньне адносна экспэрымэнту з двума дадатковымі судзьдзямі (на кожным матчы бягучай Лігі Еўропы працуе брыгада з шасці арбітраў). Read the rest of this entry »
Ліга Еўропы па нраву гледачам

Статыстыка наведвальнасьці першых матчаў 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА кажа аб росьце глядацкай цікавасьці ў параўнаньні з той жа стадыяй апошняга розыгрышу Кубка УЭФА.
Мяркуючы па зацікаўленасьці балельшчыкаў да матчаў Лігі Эўропы УЭФА, новы турнір ужо пасьпеў стаць папулярным. Наведвальнасьць гульняў значна вырасла ў параўнаньні з аналагічнай стадыяй мінулага розыгрышу Кубка УЭФА. Read the rest of this entry »
Вынікі 1/16 фіналу. Першы матч.
Прайшлі першыя матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы. Прапануем вам азнаёміцца з іх вынікамі:
Рубін – Хапаэль Т-А
3 – 0
Аякс – Ювэнтус
1 – 2
Твэнтэ – Вэрдэр
1 – 0
Ліль – Фэнэрбахчэ
2 – 1
Бругэ – Валенсія Read the rest of this entry »
Завяршыліся судзейскія курсы на Мальце

Вядучыя эўрапейскія рэфэры, а таксама новыя судзьдзі міжнароднай катэгорыі завяршылі падрыхтоўку да важных матчаў вясны і лета 2010 года на зімовых курсах УЭФА на Мальце. Read the rest of this entry »
І ізноў працягваецца бой

З усіх паядынкаў 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА найбольшую цікавасьць відавочна выклікае сустрэча двух былых уладальнікаў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. Аднак зьвяртае на сябе ўвагу і «Зальцбург», які выйграў усе шэсьць матчаў групавога этапу. Read the rest of this entry »
«Фэнэрбахчэ» займеў Гэкхана Юнала

«Фэнэрбахчэ», які лідзіруе зараз у чэмпіянаце Турцыі, набыў у «Трабзанспора» 27-гадовага форварда нацыянальнай каманды Гэкхана Юнала, які толькі паўтары годы таму перабраўся ў клюб з чарнаморскага ўзбярэжжа. Акрамя таго, у рамках зьдзелкі ў зваротным напрамку прайшоў Бурак Йылмаз. Read the rest of this entry »
Андрэй Пятаў: «Супэрнікі часам адкрыта губляліся, калі траплялі ў бурлівы кацёл «Данбас-Арэны»

Брамнік «Шахцёра» Андрэй Пятаў падзяліўся ўспамінамі аб паражэньні ў супрацьстаяньні з «Цімішаарай» ў кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў, а таксама аб прычынах посьпеху данецкага клюба на групавым этапе Лігі Эўропы. Read the rest of this entry »