Ліга Эўропы » Valencia

Фэрнандэш упэўнены ў сваіх
Партугальскі легіянэр «Валенсіі» Мануэл Фэрнандэш упэўнены, што нягледзячы на дзейсную нічыю ў дамашнім матчы з «Атлетыка» яго  траўмаваная каманда праб’ецца ў паўфінал Лігі Эўропы УЭФА.

Напрыклад, 21-гадовы Хордэ Альба годна справіўся з задачай закрыць праблемны левы фланг абароны, тады як Давід Вілья забіў шосты гол у турніры, а паўабаронца Мануэл Фэрнандэш па ходзе гульні падмяў па сябе практычна ўвесь цэнтр поля. Партугалец быў адным з найбольш прыкметных асобаў на «Мэсталье». У сустрэчы з мадрыдцамі «Валенсія» рэалізавала толькі два моманты, але Фэрнандэш наўрад ці мог бы праявіць сябе яшчэ прыгожым. Менавіта ён у першы раз зраўняў лік пасля таго, як Дыега Форлан пяцьцю хвілінамі раней вывеў гасцей наперад. «Як толькі я прыклаўся да мяча, адразу зразумеў, што будзе небяспечна, хоць не магу сказаць, што быў упэўнены ў голе», – заявіў UEFA.com Фэрнандэш.

Партугалец выдатна кампэнсаваў адсутнасьць у сярэдняй лініі траўміраваных капітана Давіда Албэлды і дыскваліфікаванага Эвэра Банэгі. «Сэзон выдаўся для мяне складаным. Было некалькі траўмаў, а на Каляды я ўвогуле павінен быў пакінуць каманду. Да гэтага часу ёсць сумненьні наконт майго будучага ў «Валэнсіі», але сам я хачу тут застацца, – прызнаўся партугальскі паўабаронца. – Пасля выхаду на поле я стараўся праявіць сябе як мага лепш, каб ні ў каго не ўзнікла пытаньняў датычна маёй матывацыі».

Давід Вилья, адзін з галоўных творцаў перамогі над «Вэрдэр» у 1/ \8 фіналу, адзначыўся голам і ў паядынку з мадрыдцы. Рэалізаваўшы адзін з 16 удараў “Валенсіі” ў створ, форвард зборнай Гішпаніі зраўняў лік пасля таго як Антоніо Лопес зноў вывеў «Атлетыка» наперад. На думку Фернандеша, менавіта байцоўскай і валявым якасьці валенсыйцаў павінны стаць залогам выніковай перамогі і выхаду ў паўфінал.

«Моцны дух жыве ў гульцах, якія часта траўмуюцца, але ўсё роўна гатовыя кінуцца ў бой, няхай нават яны не пасьпелі адыграць і некалькіх матчаў, – апісаў настрой партнёраў Фэрнандэш. – Хлопцы рады біцца за каманду, зачыняць чужыя пазіцыі і шмат працаваць. На такім узроўні ўжо нельга разлічваць толькі на адзінаццаць футбалістаў. Усе ў складзе павінны адклікацца і прыходзіць на дапамогу першай камандзе».

Галкіпер «Атлетыка» Давід дэ Хеа з усіх сіл стараўся не даць гаспадарам адыграцца, адбіваюцы адзін удар за другім, але застаўся задаволены вынікам матчу нават пры двух прапушчаных галах. «Гэта нічыя выгадная для нас. Мы прыехалі сюды забіваць і зрабілі гэта нават двойчы. Мне падабаюцца такія матчы – калі прыязджае на цяжкі выезд, супрацьстаіш аднаму з наймацнейшых форвардаў сьвету. Гэта па-сапраўднаму матывуе», – растлумачыў дэ Хеа.

«Мы забілі два вельмі важных галы ў гасьцях, хоць гэта не азначае, што мы адной нагой ужо ў паўфінале, – дадаў вартавы варот ” Атлетыка “. – Мы толькі дамагліся таго, што хацелі, а менавіта адклалі рашэньне пытаньня аб пераможцы да хатняй сустрэчы “.

Паводле UEFA.com

Вынікі жараб’ёўкі ў 1/4 фіналу
Сёньня ў Ньёне ў штаб-кватэры УЭФА адбылася жараб’ёўка 1/4 фіналу Лігі Эўропы.

Такім чынам, у барацьбе сустрэнуцца:

Фулхэм – Вольсбург

Гамбург – Стандард

Валеньсія – Атлетыка

Лівэрпуль – Бэнфіка

Пераможца пары Фулхэм/Вольсбург у 1/2 фіналу выйдзе на пераможцу пары Гамбург/Стандард, адпаведна, пераможца пары  Валеньсія/Атлетыка – з пераможцам у пары Лівэрпуль/Бэнфіка.

Фрынгс і Азіл пад пытаньнем
Паўабаронцы “Вэрдэра” Торстэн Фрынгс (на фота) і Мэсут Азіл могуць прапусьціць хатні паядынак 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з “Валэнсияй” у чацьвер з-за траўмаў сьцягна і пазваночніка адпаведна.

Фрынгс пашкодзіў бядро ў нядзельным паядынку чэмпіянату Германіі з “Хофэнхаймам” (1:0), з-за чаго прапусьціў трэніроўку ў панядзелак. Пакуль невядома, калі вернецца ў шэраги 33-гадовы хаўбэк зборнай Германіі, які ў першым матчы з “Валэнсіяй” (1:1) на мінулым тыдні адкрыў лік з пэнальці. 21-гадовы Азіл не ўдзельнічаў у дуэлі з “Хофэнхаймам”, але ў “Вэрдэры” спадзяюцца, што ён акрыяе вельмі хутка.

Паводле uefa.com

Эмэры ўсе дакажа
У дамашнім матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЕФА з «Вэрдэр» галоўны трэнэр «Валенсіі» Унай Эмэры мае намер даказаць, што апошнія няўдачы яго клюба ў чэмпіянаце Гішпаніі былі толькі непаразуменьнем.

На мінулых выходных калектыў Эмэры з лікам 1:4 саступіў у Мадрыдзе «Атлэтыка», сустрэчу з якім заканчваў удзевяцірох. У панядзелак валесійцы працягнулі падзеньне хатняй нулявой нічыёй у матчы з «Расінгам». Трэнэр запэўнівае, што ў сустрэчы з брэменцамі падобнае не паўторыцца. «У другім тайме з «Расінгам» мы паказалі горшую гульню ў сэзоне, чым перапынілі добрую хатнюю сэрыю, – растлумачыў ён. – Зараз у нас ёсьць шанец даказаць, што той выпадак быў усяго толькі выпадковасьцю».

Мінулы візіт «Вэрдэра» ў Валенсію на групавой стадыі Лігі Чэмпіёнаў УЭФА-2004/05 прынёс брэменцам перамогу з лікам 2:0, але нападаючы гішпанцаў Давід Сільва далёкі ад рэваншысцкіх настрояў. «Мы не азіраемся на мінулае, а канцэнтруемся на сапраўдным, – запэўнівае футбаліст. – Вельмі важна будзе забіць і не прапусьціць». Эмэры дадаў: «Заўзятары і ўся каманда павінны быць аб’яднаны адной мэтай. Калі ўсе разам мы збярэмся духам, гэта будзе выдатна».

У чацьвер «Валенсіі», верагодна, давядзецца абысьціся без паўабаронцы Давіда Албэлды і абаронцы Бруна Сальтора, хоць сітуацыя з стратамі у «Вэрдэра» выглядае куды больш сур’ёзнай. Траўма калена пакінула па-за гульнёй Себасцьяна Беніша і Петэра Німэйера, тады як Сандра Вагнэр пашкодзіў звязкі калена. Філіп Баргфрэдэ, магчыма, не пасьпее акрыяць ад прастуды, затое Клеменс Фрытц залечыць траўму сьцягна і прыступіў да трэніроўкі.

Трэнэра немцаў Томаса Шаафа гэта стрымаць не ў сілах. «Гэта будзе добрая праверка для нас, – лічыць ён. – Супэрнік вельмі небясьпечны, ідзе на трэцім месцы ў Гішпаніі, што кажа само за сябе. У яго ў нападзе грае высокі і магутны Нікола Жыгіч, вакол якога шмат мініяцюрных хуткіх футбалістаў».

Паводле uefa.com

Ван дэр Хэйдэн зноўку ў «Бругэ»
«Бругэ» выкупіў у «Майнца-05» правы на 33-гадовага абаронцу Пэтэра ван дэн Хэйдэна, які падпісаў з удзельнікам 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА кантракт на паўтары гады. Сума трансферу засталася невядомай.

У актыве левага абаронцы 21 матч у складзе зборнай Бэльгіі. З 2000 па 2005 гады ван дэн Хэйдэн ужо абараняў колеры «Бругэ», куды першапачаткова перайшоў з «Эндрахта». За гэты час ён выйграў з камандай два чэмпіянаты і два Кубкі Бэльгіі.

Футбаліст двойчы прымаў з «Бругэ» ўдзел у групавой стадыі Лігі Чэмпіёнаў УЭФА, а таксама гуляў з бэльгійскай зборнай у фінальнай частцы Чэмпіянату Сьвету-2002. Пасля ён перабраўся ў «Вольфсбург», а адтуль у 2008 годзе ў «Майнц». У 1/16 фіналу Лігі Эўропы «Бругэ» будзе змагацца з «Валэнсіяй».

Фота new.filgoal.com

Паводле uefa.com