PostHeaderIcon На шляху ў чвэрцьфінал

1234567

На гэтым тыдні адбыліся першыя матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. У чатырох паядынках з васьмі пераможца не быў выяўлены, прычым адзін з іх адбыўся ў Казані, дзе «Рубін» дазволіў адыграцца «Вольфсбургу».

Матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА працягнуцца ў наступны чацьвер, тады як «Гамбург» ужо ў першай сустрэчы праявіў на справе жаданьне дайсьці да фіналу, які будзе згуляны на яго родным стадыёне. Астатнія каманды таксама імкнуцца ў наступны раўнд, жараб’ёўка якога адбудзецца ў пятніцу 19 сакавіка. Адзначым, што ў чвэрцьфінале не выключаныя сустрэчы прадстаўнікоў адной краіны.

У першым паядынку «Гамбург» у сябе дома адолеў «Андэрлехт» – 3:1, яшчэ раз праявіўшы самыя сур’ёзныя амбіцыі. Бліжэй за ўсё да перамогі ў эўракубку нямецкі клюб быў у сэзоне 1981/82, калі стаў удзельнікам фіналу Кубка УЭФА. Тым часам «Лівэрпуль» і «Ювэнтус», якія таксама рыхтуюцца да адказных сустрэч, раней па тры разы перамагалі ў гэтым турніры. Аналягічным дасягненьнем можа пахваліцца яшчэ хіба толькі «Інтэрнацыянале», але мілянцы працягваюць барацьбу ў Лізе Чэмпіёнаў УЭФА.

«Ювэнтус», які перамагаў у Кубку УЭФА ў сэзонах 1976/77, 1989/90 і 1992/93, у першым матчы расправіўся ў Турыне над «Фулхэмам» – 3:1. Аднак у адказнай сустрэчы яму, напэўна, давядзецца няпроста: «Фулхэм» у Лізе Эўропы не прайграў ніваднаго хатняга матча.

«Лівэрпуль» дабіраўся да вяршыні ў 1973, 1976 і 2001 гадах. У сустрэчы ў адказ 1/8 фіналу бягучага розыгрышу мэрсысайдцам трэба вырашаць яшчэ больш складаную задачу. Атрымаўшы мінімальную паразу ад «Ліля», дружына Рафаэля Бэнітэса ў чацьвер будзе мець перавагу роднага поля, тады як на баку каманды Рудзі Гарсіі будзе гол, забіты на сваім полі, і стабільнасьць, якую французы дэманструюць у гэтым сэзоне. Барацьба працягваецца ва ўсіх парах. Цяжэй за ўсё будзе «Панацінаікасу», які ў сябе дома з лікам 1:3 прайграў «Стандарду».

Астатнія першыя сустрэчы 1/8 фіналу пераможцаў не выявілі. Застаўшыся ўдзевяцірох, «Спортынг» на выездзе ўтрымаў нулявую нічыю ў матчы з «Атлетыкай». У Лісабоне спадзяюцца, што страта дыскваліфікаваных гульцоў не ўдарыць па іх занадта балюча ў матчы ў адказ. Другая каманда з сталіцы Партугаліі – «Бэнфіка» – задаволілася нічыёй з «Алімпікам». Сустрэчы чэмпіёнаў Германіі і Расіі «Вольфсбурга» і «Рубіна» адпаведна, а таксама «Валэнсіі» і фіналіста апошняга розыгрышу Кубка УЭФА «Вэрдэра» завяршыліся з аналягічным лікам – 1:1.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase