Амаўры не ўбачыць “Фулхэм”

Нападаючы «Ювэнтуса» Амаўры, які аформіў дубль ў супрацьстаяньні з «Аяксам», атрымаў траўму сьцягна, з-за чаго прапусціць абодва матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Фулхэмам».
Форвард «Ювэнтуса» Амаўры, два галы якога дазволілі італьянцам адолець ў двухраундававым супрацьстаяньні «Аякс» (2:1), пашкодзіў левае бядро ў адказам паядынку і зараз не згуляе з «Фулхэмам».
Нападаючы быў заменены ўжо на 15-й хвіліне адказнай сустрэчы ў Турыне. Тым не менш, гэта не перашкодзіла гаспадарам адсвяткаваць перамогу з агульным лікам 2:1. На наступным этапе італьянскі клюб 11 і 18 сакавіка памераецца сіламі з «Фулхэмам».
Пятніцкае абследаваньне выявіла ў нападаючага пашкоджаньне мышцы сьцягна. Амаўры выбыў з шэрагаў на 25 дзён. Таксама ў лазарэце з траўмай сьцягна знаходзіцца брамнік Джанлуіджы Буфон. Галкіпер зборнай Італіі атрымаў пашкоджаньне на трэніроўцы ў сераду і выбыў на месяц. Замест яго ў браме будзе гуляць Алекс Манінгэр.
Паводле uefa.com