PostHeaderIcon І ізноў працягваецца бой

і вновь продолжаецца бой

З усіх паядынкаў 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА найбольшую цікавасьць відавочна выклікае сустрэча двух былых уладальнікаў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. Аднак зьвяртае на сябе ўвагу і «Зальцбург», які выйграў усе шэсьць матчаў групавога этапу.

Гранды эўрапэйскага футбола «Аякс» і «Ювэнтус» двойчы высьвятлялі адносіны ў фінале Кубка Чэмпіёнаў, адсвяткаваўшы кожны па адной перамозе. У сэзоне 1972/73 галяндцы ўзялі верх з мінімальным лікам, тады як у кампаніі 1995/96 турынцы дабіліся посьпеху ў сэрыі пэнальці – 4:2.

У агульным ліку ўсе ўдзельнікі 1/16 фіналу Лігі Эўропы заваявалі 16 эўракубкаў, прычым шэсьць з іх на рахунку «Аякса» і «Ювэнтуса». «Лівэрпуль», які ў апошні раз выступаў у другім па значнасьці эўракубке ў сэзоне 2003/04, перамагаў у турнірах пад эгідай УЭФА пяць разоў. У лютым падапечныя Рафаэля Бэнітэса памераюцца сіламі з іншым няўдачнікам групавога этапу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА «Унірыяй».

Першыя матчы амстэрдамцы і мерсісайдцы правядуць дома. У родных сьценах пачне барацьбу са «Спортынгам» «Эвэртон», які на групавым этапе Лігі Эўропы саступіў супэрніку лісабонцаў па чэмпіянату Партугаліі «Бэнфіка» з лікам 0:5.

Дзеючаму ўладальніку трафея данецкаму «Шахцёру», напэўна, давядзецца няпроста ў гасьцявым матчы з «Фулхэмам». Лёнданцы на сваёй арэне не пацярпелі яшчэ ні аднаго паражэньня ў эўрокубках з моманту дэбюту ў 2002 годзе.

«Зальцбург», які дамогся посьпеху ва ўсіх матчах групавога этапу, скрыжуе шпагі са «Стандард», тады як іншы бельгійскі прадстаўнік, «Андэрлехт», пазмагаецца з «Атлетыка».

«Гамбург» паспрабуе выбіць з барацьбы ПСВ і яшчэ на крок наблізіць сябе да фіналу, які пройдзе на хатняй арэне нямецкага клюба.

Фіналіст апошняга розыгрышу Кубка УЕФА «Вэрдэр» пуцёўку ў 1/8 фіналу аспрэчыць ў супрацьстаянні з «Твэнтэ».

Новая каманда Алехандра Дамінгэса «Валенсія» згуляе з «Бругэ», «Атлетыка» будзе змагацца з «Галатасараям», а «Панацінайкас» кіне выклік «Рамэа».

Фота Getty Images
Паводле uefa.com

Leave a Reply

download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit