PostHeaderIcon Кандрэва ў Турыне

Candreva

«Ювэнтус» узяў у арэнду паўабаронцу зборнай Італіі і «Удынэзэ» Антоніо Кандрэву з магчымасьцю канчатковага выкупу правоў на футбаліста ў чэрвені за 7,5 мільёнаў эўра.

«Зьдзяйсняюцца мары», – сказаў Кандрэва, які за два з паловай гады прарабіў шлях з трэцяга дывізыёна да аднаго з грандаў сэрыі А. Выхадзец з Рыма пачаў кар’еру ў сьціплай «Тэрнане», але ў 2007 годзе перайшоў ва «Удынэзэ».

Аднак па-сапраўднаму Кандрэва праявіў сябе ў «Ліворна». У мінулым сэзоне аддадзены ў арэнду гулец, дапамог бардовым вярнуцца ў серыю А. У бягучым розыгрышы чэмпіянату Італіі Кандрэва працягваў прыкоўваць да сябе ўвагу. Прапусціўшы толькі адзін матч «Удынэзэ», 22-гадовы футбаліст заслужыў выклік у зборную Італіі, у складзе якой дэбютаваў у лістападаўскім паядынку з камандай Нідэрляндаў.

Фота Getty Images
Паводле uefa.com

Comments are closed.