PostHeaderIcon Крышціян Ансальдзі: «Аргентынцы ў камандзе – гэта заўсёды козыр»

cristian_ansaldi

Абаронца «Рубіна» Крышціян Ансальдзі падзяліўся сваім меркаваннем аб матчах з «Хапаэлем» з Тэль-Авіва ў Лізе Еўропы, а таксама аб сваіх перспектывах ў зборнай Аргенціны.

«Час падціскае, варта ўжо рыхтавацца па-сур’ёзнаму. Думаю, нас чакаюць складаныя гульні. Яны будуць першымі ў сезоне, ужо таму нельга разлічваць, што ў Тэль-Авіве будзе прасцей, чым у Мілане або Барселоне. Трэнеры ведаюць і раскажуць нам аб гэтай камандзе ўсё неабходнае, калі надыдзе час. А зараз лепш падумаць аб сабе. Аргентынцаў у складзе ізраільцянаў няма? Ужо нядрэнна. Аргентынцы – заўсёды козыр.

Падчас адпачынку я вельмі хацеў хутчэй вярнуцца ў каманду. Шчыра! У нас выдатны калектыў, у якім людзям камфортна разам. Таму ў Турцыю ляцеў з задавальненнем. Потым, калі пачнецца цяжкая праца, можна будзе стамляцца ад будняў і нагрузак, а першыя дні дораць толькі станоўчыя эмоцыі.

Якімі словамі сустрэў мяне ў зборнай Дыега Марадона? Неабходнымі і дакладнымі. Тое, што мяне няма ў спісе Марадоны з 14 футбалістаў, якія дакладна паедуць у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, гэта нічога. За паўгады шмат што можа змяніцца. Трэба рабіць тое, што я ўмею, а не забіваць галаву сумнымі развагамі.

Які вынік на ЧС ў Аргенціне будуць лічыць удалым? У свеце ёсць дзве зборныя, для якіх чвэрцьфінал на Чэмпіянаце – няўдача. Бразілія і Аргенціна.

У нас занадта добры футбол, каб людзі былі менш патрабавальнымі. Да псіхалагічнага ціску трэба ставіцца прасцей. Я вось, напрыклад, проста люблю гуляць у футбол. І шчаслівы», – сказаў Ансальдзі ў інтэрв’ю «Спорт-Экспрэс».

Фота REUTERS/Grigory Dukor

Comments are closed.