PostHeaderIcon Дэль П’ера назваў паражэньне ад «Фулхэма» катастрофай

Alessandro Del Piero

Нападаючы «Ювэнтуса» Алесандра Дэль П’ера сказаў, што разгромнае паражэньне ад «Фулхэма» ў адказным матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы (1:4) – адзін з горшых момантаў у яго кар’еры.

- Гэта сапраўдная катастрофа, – прыводзіць словы Дэль П’ера Football Italia. – Адзін з самых жудасных момантаў у маёй кар’еры. Віна ляжыць на усіх гульцах, якім не трэба зараз шукаць казла адпушчэньня. Складана будзе прыйсьці ў сябе пасля такога, але трэба пастарацца.

Жараб’ёўка 1/4 фіналу Лігі Эўропы пройдзе ў сёньня, 19-га сакавіка.

Паводле news.sportbox.ru

Leave a Reply