PostHeaderIcon Ліга Еўропы па нраву гледачам

1451937_w2

Статыстыка наведвальнасьці першых матчаў 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА кажа аб росьце глядацкай цікавасьці ў параўнаньні з той жа стадыяй апошняга розыгрышу Кубка УЭФА.
Мяркуючы па зацікаўленасьці балельшчыкаў да матчаў Лігі Эўропы УЭФА, новы турнір ужо пасьпеў стаць папулярным. Наведвальнасьць гульняў значна вырасла ў параўнаньні з аналагічнай стадыяй мінулага розыгрышу Кубка УЭФА.

На першых матчах плэй-оф Лігі Эўропы наведвальнасьць узрасла ў сярэднім на пяць тысяч чалавек. Калі першыя паядынкі 1/16 фіналу Кубка УЭФА ў сярэднім прыходзіла глядзець па 21512 чалавек, то зараз гэты паказчык склаў 26953 гледача.

У першых матчах гэтай жа стадыі сезона 2008/09 рэкорд быў устаноўлены на гульні «Астан Вілы» з маскоўскім ЦСКА – 38038 наведвальнікаў. А ў бягучай кампаніі адразу на трох стадыёнах 1/16 фіналу Лігі Эўропы пабывала больш за 40 тысяч аматараў футбола.

Найбольшую цікавасьць выклікала сустрэча «Панацінаікас» – «Рома». За перамогай сваіх любімцаў ў Афінах назіралі 54247 балельшчыкаў. На матчы «Аякс» – «Ювэнтус» прысутнічалі 51676 чалавек, а на сустрэчы «Лівэрпуля» і «Уніры» – 40450. За хатнімі паядынкамі «атлетыка» і «Гамбурга» з трыбун назіралі больш за 30 тысяч гледачоў.

Аб росьце цікавасьці сведчаць і іншыя дадзеныя. Так, павялічылася адносная запаўняльнасьць 16 стадыёнаў, дзе прайшлі першыя матчы 1/16 фіналу. У Кубку УЭФА яны былі запоўненыя на 66,8%, а зараз – на 68,8%. Павышэньне наведвальнасьці кажа пра цікавасьць гледачоў і выдатнай працы арганізатараў.

На фінішную прамую выйшлі 32 каманды. У іх ліку сем уладальнікаў Кубка эўрапэйскіх чэмпіёнаў: «Аякс», «Ювэнтус», «Лівэрпуль», «Алімпік», «Гамбург», ПСВ і «Бэнфіка». Баталіі працягнуцца на наступным тыдні, а матчы ў адказ 1/16 фіналу пройдуць у такіх футбольных гарадах, як Стамбул, Лісабон і Рым. Мэта для кожнай з камандаў – патрапіць у фінал, які адбудзецца 12 траўня на стадыёне «Арэна Гамбург».

Трыўмфатарам апошняга розыгрышу Кубка УЭФА, чыя гісторыя бярэ старт у сезоне 1971/72, стаў данецкі «Шахцёр». Ліга Эўропы атрымала ў спадчыну багатыя традыцыі. Калі судзіць па рэакцыі балельшчыкаў, гэты набытак будзе не толькі захаваны, але і прымножаны.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit