«Фэнэрбахчэ» займеў Гэкхана Юнала

«Фэнэрбахчэ», які лідзіруе зараз у чэмпіянаце Турцыі, набыў у «Трабзанспора» 27-гадовага форварда нацыянальнай каманды Гэкхана Юнала, які толькі паўтары годы таму перабраўся ў клюб з чарнаморскага ўзбярэжжа. Акрамя таго, у рамках зьдзелкі ў зваротным напрамку прайшоў Бурак Йылмаз.
У «Фэнэрбахчэ», з якім Юнал заключыў кантракт на тры з паловай гады, ён поўны рашучасьці здабыць другое дыханьне. У гэтым сэзоне нападаючы страціў месца ў зборнай Турцыі, забіўшы толькі два мячы ў 13 матчах чэмпіянату краіны.
«Я абяцаю балельшчыкам, што яны ўбачаць зусім іншага Гэкхана, – заявіў голеадор. – «Фэнэрбахчэ» хацеў купіць мяне яшчэ ўлетку 2008 года, але лепш было прыехаць сюды ў сталым узросце, калі я па-сапраўднаму набраўся вопыту».
Паўтары годы таму форвард сапраўды мог апынуцца ў «Фэнэрбахчэ», але вырашыў перайсці з «Кайсэрыспора» ў «Трабзанспор». Апошні спадзяецца пакрыць страту Юнала 24-гадовым Буракам Йылмазам, які да канца сэзона працягне абараняць колеры «Эскішэхірспора» на правах арэнды.
Фота Getty Images
Паводле uefa.com