PostHeaderIcon Торэс дадаў праблем

Fernando-Torres3

Нападаючы «Лівэрпуля» Фэрнанда Торэс прапусьціць матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Унірыяй”. Гішпанец апынуўся па-за гульнёй прыблізна на паўтары месяцы, прычым разам з ім у лазарэт патрапілі Стывен Джэрард і Ёсі Бэнаюн, якія выбылі з ладу на два тыдні і месяц адпаведна.

Гульцы экс-удзельніка Лігі Чэмпіёнаў УЭФА атрымалі траўмы ў перагулёўцы матча Кубка Англіі з «Рэдынгам», у якім мерсысайдцы саступілі супэрніку ў дадатковы час з лікам 1:2. Торэс, які зьяўляецца лепшым снайперам клюба ў прэм’ер-лізе (12 галоў), пашкодзіў храсток ў правым калене. Зараз чэмпіёна Эўропы-2008 у складзе зборнай Гішпаніі чакае аперацыя. Такім чынам, экс-форвард «Атлетыкі» не згуляе з «Унірыяй» 18 і 25 лютага.

Джэрард пацягнуў заднюю паверхню сьцягна і будзе лячыцца каля двух тыдняў, тады як Бэнаюн зламаў рабро і правядзе ў лазарэце «ад трох да чатырох тыдняў». Настаўнік мерсысайдцаў Рафаэль Бэнітэс да канца студзеня не зможа таксама разлічваць на правага абаронцу Глена Джонсана, які надарваў медыяльныя зьвязкі правага калена.

Пакуль што «Лівэрпуль» ідзе на сёмым месцы ў бягучым чэмпіянаце Англіі.

Фота topnews.in
Паводле uefa.com

Comments are closed.

ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft office 2010 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software