Фрынгс і Азіл пад пытаньнем

Паўабаронцы “Вэрдэра” Торстэн Фрынгс (на фота) і Мэсут Азіл могуць прапусьціць хатні паядынак 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з “Валэнсияй” у чацьвер з-за траўмаў сьцягна і пазваночніка адпаведна.
Фрынгс пашкодзіў бядро ў нядзельным паядынку чэмпіянату Германіі з “Хофэнхаймам” (1:0), з-за чаго прапусьціў трэніроўку ў панядзелак. Пакуль невядома, калі вернецца ў шэраги 33-гадовы хаўбэк зборнай Германіі, які ў першым матчы з “Валэнсіяй” (1:1) на мінулым тыдні адкрыў лік з пэнальці. 21-гадовы Азіл не ўдзельнічаў у дуэлі з “Хофэнхаймам”, але ў “Вэрдэры” спадзяюцца, што ён акрыяе вельмі хутка.
Паводле uefa.com