PostHeaderIcon Жэрвіньё са знакам пытаньня

GervinhoLeMansAFP444V

Івуарыйскі нападаючы «Ліля» Жэрвіньё, які атрымаў у нядзелю пашкоджаньне калена, баіцца, што не зможа згуляць у адказным матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА супраць «Фенербахче».

У чацьвер у адказным матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Фенербахче» французам, па ўсёй бачнасьці, давядзецца абысьціся без івуарыйскіага нападніка Жэрвіньё. У выязным матчы «Ліль» паспрабуе адстаяць перавагу (2:1), якую ён здабыў дома.

На 38-й хвіліне нядзельнага выязнога матча з «Рэнам» (2:1) 22-гадовы футбаліст быў вымушаны пакінуць поле пасля атрыманага пашкоджаньня. Ён быў далёкім ад аптымізму пры размове аб пэрспэктыве хуткага выздараўленьня: «Даведаемся больш, калі мне зробяць рэнтген. Але мне па-ранейшаму балюча, і, баюся, некаторы час давядзецца правесьці на бальнічным». Былы форвард «Бэверэна» і «Ле-Мана» са старту групавога этапу Лігі Эўропы ў сямі матчах адзначыўся пяцьцю галамі.

Паводле uefa.com 1998-2010. All rights reserved.

Leave a Reply