PostHeaderIcon «Гамбург» верыць у Хэсля.

hesl

Рэзэрвовы галкіп’р «Гамбурга» Вольфганг Хэсль падоўжыў дзеючае пагадненьне з клюбам на два сэзоны, нягледзячы на тое, што яго канкурэнт Франк Рост не прапусьціў ніваднаго матчу бундэслігі з 2007 года.

Вольфганг Хэсль ўзгадніў з «Гамбургам» умовы новага пагадненьня, разлічанага да лета 2012 года. Такім чынам, дзеючы дагавор футбаліста падоўжаны на два гады.

Другі варатар «Гамбурга» перабраўся ў стан аднаго з самых тытулаваных клюбаў Германіі з сьціплага «Амбэрга» ў студзені 2004 года. Хэсль стаў дублёрам 36-гадовага Франка Роста, які з моманту пераходу з «Шальке-04» у студзені 2007 года, згуляў 112 матчаў у бундэсліге, не прапусьціўшы ніводнага.

Хэсль прыняў удзел у чатырох паядынках Лігі Эўропы УЭФА, дзе «Гамбург» працягвае барацьбу на стадыі чвэрцьфіналу. Трэнэрскі штаб высока цэніць перспектыўнага галкіпера: «Вольфганг выдатна дадае ў майстэрстве, і лягічным следствам гэтага стала падаўжэньне кантракту», – сказаў настаўнік «дыназаўраў» Бруна Лабадзія. Хэсль дадаў: «Я рады застацца ў клюбе».

Паводле UEFA.com

Leave a Reply