PostHeaderIcon «Хапаэль» возьме ў арэнду 20-гадовага туніскага нападаючага

Sadat Bukari

Тэль-авіўскі «Хапаэль» дасягнуў дамоўленасьці з туніскім клюбам «Этуаль дзю Сахэль» аб арэндзе 20-гадовага нападаючага Садата Букары.

Другога бамбардзіра чэмпіянату афрыканскай краіны ізраільцяне плянуюць арэндаваць да канца сэзона.

Кіраўніцтва супэрнікаў «Рубіна» у Лізе Эўропы дасягнула таксама пагадненьня з «Уіганам» аб арэндзе галяндскага паўабаронцы Даніэла дэ Рыдэра. Цяпер сам футбаліст выбірае паміж «Хапаэлем» і клюбам другога гішпанскага дывізіёна «Сэльта», які прапануе яму больш выгодныя кантрактныя ўмовы.

Тым часам нападаючы зборнай Ізраіля Бэн Саар паведаміў «Хапаэлю» аб рашэньні застацца ў «Эспаньёле», чыё кіраўніцтва таксама заявіла, што не мае намеру прадаваць футбаліста або адпускаць яго ў арэнду ў гэтым сезоне.

Фота ghanaweb.com
Паводле soccer.ru

Comments are closed.