У новым сэзоне футбалісты змогуць гуляць за два клюбы ў адным розыгрышы эўракубкаў
УЭФА ўнясе паслабленьні ў наяўнае цяпер правіла, якая забараняе футбалісту выступаць за дзьве розныя каманды ў адным розыгрышы Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, перадае Reuters.
Выканаўчы камітэт арганізацыі прыняў рашэньне, што футбалісты, якія гралі за адну каманду ў папярэдніх раўндах Лігі Чэмпіёнаў і Лігі Эўропы, змогуць выступаць за другой клюб на асноўнай стадыі спаборніцтваў. Прычым правіла будзе распаўсюджвацца на футбалістаў змяніўшых клюб і ў летняе трансфернае акно, і ў зімовае.
Гэтыя змены ў рэгламеньце ўступяць у сілу, пачынаючы з наступнага сэзону.
Паводле sportbox.ru.