PostHeaderIcon «Ювэнтус» згуляе с «Фулхэмам» без васьмі гульцоў асноўнага складу

juve1

Турынскі «Ювэнтус» згуляе матч у адказ 1/8 фіналу Лігі Эўропы з «Фулхэмам» без васьмі гульцоў асноўнага складу, у тым ліку галкіпэраў Джанлуіджы Буфона і Алекса Манінгер, якія зараз траўмаваныя.

Не паляцяць у Англію і футбалісты Джорджа К’еліні, Марцін Касэрэс, Амаўры, Сэбасцьян Джавінка і Мікель Паалучы, і абаронца Нікола Леграталье, які прапускае гэтую гульню з-за дыскваліфікацыі.

Аднак гульцы «Ювэнтуса» настроены аптымістычна.

- У матчы з «Фулхэмам» нам проста неабходна рэабілітавацца перад заўзятарамі за гульню ў чэмпіянаце Італіі супраць «Сіены», – прыводзіць словы абаронцы Ніколы Легроталье Football Italia. – Веру, што менавіта «Ювэнтус» апынецца самай пасьпяховай італьянскай камандай у эўракубках ў гэтым сэзоне.

Нагадаем, што першая сустрэча 1/8 фіналу Лігі Эўропы паміж «Ювэнтусам» і «Фулхэмам» скончылася перамогай італьянцаў (3:1). Матч у адказ пройдзе 18 сакавіка ў Лёндане.

Паводле news.sportbox.ru

Leave a Reply