PostHeaderIcon Белені не подыйшоў пад «Стандард»

SOCCER-CHAMPIONS/

За тыдзень да матчаў 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА супраць «Зальцбургу» у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Стандард» падаў Ласла Белені. Абавязкі настаўніка да канца сэзона будзе выконваць Дамінік Д’Анофрыо.

Румынскі спэцыяліст узначаліў «Стандард» летам 2008 года і ў свой першы ж сэзон прывёў каманду да перамогі ў чэмпіянаце Бэльгіі. Аднак другі год знаходжаньня ў Льежы для 56-гадовага Белені апынуўся куды больш складаным. На дадзены момант «Стандард» займае ў бэльгійскім першынстве шостае месца, адстаючы ад «Андэрлехта», які лідыруе на 19 ачкоў. Белені прыняў рашэньне пакінуць каманду, нягледзячы на трэцяе месца на групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў УЭФА і выхад у плэй-оф Лігі Эўропы. Матчы з «Зальцбургам» ў рамках 1/16 фіналу адбудуцца 18 і 25 лютага.

«У сувязі з сітуацыяй, якая ў камандзе Ласла Белені падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Стандард», – гаворыцца ў заяве клюба. – Пагадненьне скасавана па ўзаемнай згодзе. Таксама па ўзаемнай згодзе бакоў разарваны кантракт памочніка Йёахіма Прэта. Кіраўніцтва клюба дзякуе Ласло Белені за работу, праведзеную з ліпеня 2008 года. Дзякуючы ёй каманда дасягнула посьпеху як на ўнутранай, так і на эўрапейскай арэнах». Да канца сезона трэнерам «Стандард» будзе 55-гадовы Д’Анофрыо, які прыпадае братам віцэ-прэзідэнта клуба Люсьена. У перыяд з 2002 па 2006 год ён выконваў у льежскай камандзе абавязкі спартыўнага дырэктара.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit