PostHeaderIcon Манінгер ў пагоні за славай

Manninger

Варатар «Ювэнтуса» Алекс Манінгер прызнаўся, што Ліга Эўропы УЭФА «пачынае станавіцца вельмі цікавай», а турынцы набраліся неабходнай упэўненасьці і гатовыя прайсьці ўвесь шлях да канца.

Захаваўшы ў адказным паядынку з «Аяксам» свае вароты ў недатыкальнасьці, Алекс Манінгер гарантаваў «Ювэнтусу» пуцёўку
ў 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. Пасля матча аўстрыйскі галкіпер прызнаўся, што ў лагеры турынскага клюба ўсё часюцей задумваюцца пра тое, каб заваяваць прэстыжны трафей.

Тыдзень таму бела-чорныя з лікам 2:1 адолелі «Аякс» у Амстэрдаме, што, без сумненняў, адбілася на іх тактыцы ў адказнай сустрэчы. Турынцы маглі сабе дазволіць мінімальнае паражэньне альбо любую нічыю і паспрабавалі згуляць ад печкі. Для гэтага Альбэрта Дзакероні ўзяў на ўзбраеньне выключна абарончую схему «елачка» і не прагадаў.

«Спачатку было няпроста, – прызнаўся Манінгер у інтэрв’ю UEFA.com. – Мы разумелі, што трэба паказаць максімум сваіх магчымасьцяў, таму што нам супрацьстаяла моцная каманда, якая набрала выдатную форму ва ўнутраным чэмпіянаце. Мы выдатна іх накрывалі і ўпершыню за доўгі час здолелі захаваць свае вароты на замку». Доўгі час – гэта 15 матчаў у серыі А і эўракубках запар, а тое, што Манінгер даведаўся аб сваім удзеле ў паядынку з «Аяксам» толькі напярэдадні (калі стала вядома пра траўмы Джанлуіджы Буфона) робіць гэты вынік яшчэ больш значным.

«Праблема ў тым, што аб сваім удзеле я даведаўся толькі за дзень да матчу, – распавёў 32-гадовы галкіпер. – А перад такімі важнымі сустрэчамі аб гэтым хочацца ведаць як мінімум за пару дзён. Але зьяўляючыся дублёрам аднаго з найлепшы галкіпераў плянеты, ты павінен быць да гэтага гатовы».

У дэбюце сустрэчы ў дзеяньнях Манінгера адчувалася некаторая нярвовасьць. Спачатку аўстрыйца ледзь не застаў знянацку Тобі Алдэрвэйрэлд, а затым варатар пасля розыгрышу кутняга вынес мяч прама на Яна Вэртонгэна. Аднак пасля гэтага экс-кіпер «Арсэнала» ні разу не даў ўсумніцца ў сваім майстэрстве.

«Мне спатрэбілася каля 10 хвілін, каб зразумець, як паводзіць сябе мяч, паколькі ў Лізе Эўропы мячы пастаянна мяняюцца. А потым усё пайшло добра. Мы выдатна іх накрывалі, кантралявалі ход сустрэчы і практычна не рызыкавалі. Мы ведалі, што супэрнік будзе змагацца ўсё 90 хвілін, але захавалі арганізаванасьць і не дазволілі ўзяць нашы вароты».

«У распранальні мы прыйшлі да высновы, што Ліга Эўропы становіцца ўсё цікавей. Мы паглядзелі на каманды, якія прабіліся далей. Наступны у нас «Фулхэм», і лёгка з ангельцамі не будзе, аднак у іншых парах барацьба будзе не менш напружанай. Многім добрым камандам выпала гуляць адзін супраць аднаго, што робіць турнір вельмі цікавым».

Паводле uefa.com

Leave a Reply

adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit