Лучэску: «Мы маем дастаткова інфармацыі пра «Фулхэм»

Галоўны трэнер «Шахцёра» Мірча Лучэску падзяліўся ўражаньнямі ад гульні «Фулхэма». Ён адзначыў добрую арганізацыю абароны гэтай каманды, паведамляе афіцыйны сайт данецкага клюба.
«Футбалісты яшчэ не аналізавалі гульню «Фулхэма», а я ўжо, вядома, пачаў глядзець. У прынцыпе, у нас дастаткова матэрыялу для вывучэньня гэтай каманды. Калі ў мяне будзе час, я, вядома, ужывую пагляджу матчы «Фулхэма». Але гэта не так важна, таму што мы і так маем дастаткова інфармацыі. Пасля збору ў Марбелье мы адразу адправімся ў Лёндан. Там, магчыма, мы ўсе разам ўбачым адну з гульняў «Фулхэма».
Калі мы ўдзельнічалі ў турніры ў Ла Манзе, там былі скандынаўскія каманды. Скандынаўскі футбол падобны да ангельскага атлетызмам і магутнасьцю. Думаю, гульні ў Марбелье могуць нам дапамагчы падрыхтавацца да сустрэчы з «Фулхэмам». Я добра ведаю Ходжсана і лічу яго вельмі добрым трэнерам. Не дарма «Фулхэм» – адна з камандаў, якія шмат не прапускаюць. Гэта гаворыць аб вельмі добрай арганізацыі абароны. Мы ведаем, што ў гульнях з ангельскімі камандамі галоўнае – максімальны кантроль мяча. Так мы і павінны дзейнічаць.
Зараз мы ўважліва сочым за станам поля на «Данбас Арэне». Учора мы былі там – яно стала лепш. Бачна, што праводзіцца шмат працы. Штучная сістэма насычае траўнік сонечнымі промнямі і аднаўляе яго. Зараз поле выглядае нядрэнна. Гэта важны момант, да хатняй гульні з «Фулхэмам» мы павінны вырашыць пытаньне аб якасьці поля».