Рафаэль Бэнітэс: «Нам выпаў цяжкі сапернік»

Галоўны трэнер «Лівэрпуля» Рафаэль Бэнітэс пракамэнтаваў вынікі жараб’ёўкі 1/4 фіналу Лігі Эўропы, дзе яго камандзе трэба сустрэцца з партугальскай «Бэнфікай».
«Мы ўяўляем сабе моц «Бэнфікі», бо нам у мінулым даводзілася разам гуляць у Лізе Чэмпіёнаў. У іх моцная каманда, балельшчыкі іх заўсёды падтрымліваюць. Гэтыя гульні будуць вельмі складанымі для нас.
Яны зараз знаходзяцца на першым месцы ў сваім чэмпіянаце, у складзе партугальцаў ёсць цудоўныя футбалісты – Аймара, Савіёла, Гарсія», – цытуе галоўнага трэнера «Лівэрпуля» афіцыйны сайт клуба.
Паводле sports.ru