PostHeaderIcon Асабістая просьба Рафаэля Бэнітэса.

fernando-torres-wide_43247

Галоўны трэнер «Лівэрпуля» Рафаэль Бэнітеc выказаў надзею, што ў матчы ў адказ c «Бэнфікай» гішпанскі нападаючы Фэрнанда Торэс згуляе як форвард «Барсэлёны» Ліянэль Мэсі ў сустрэчы з «Арсэналам».

У аўторак Месі ў адзіночку паклаў на лапаткі «Арсэнал». Бенитес спадзяецца, што Торэс апынецца не менш карысным ў сустрэчы з «Бэнфікай». «Месі – фантастычны гулец. Спадзяюся, Фернанда здольны на тое ж”, – не шкадаваў добрых словаў гішнец.

Паядынак з партугальцамі можа стаць для «Ліверпуля» ключавым у гэтым сэзоне. Каманда вельмі невыразна выступае ў прэм’ер-лізе, а да сустрэчы на «Энфілдзе» падыходзіць без шэрагу траўміраваных абаронцаў: Марціна Шкртэла, Фабіа Аурэліё і Марціна Кэлі. У дадатак з-за дыскваліфікацыі матч прапусьцяць Раян Бабэль і Эміліян Інсуа.

«Я разглядаю гэты турнір як магчымасць заваяваць трафей, які важны для нас усіх – гульцоў і заўзятараў», – распавёў настаўнік чырвоных.

У мінулых эўракубкавых дуэлях з «Бенфікай» у 1/8 фіналу Лігі Чэмпіёнаў УЭФА-2005/06 мэрсысайдцы саступілі абодва матчы – 0:1 у гасьцях і 0:2 дома. Бэнитэс паабяцаў узяць рэванш, адзначыўшы: «На гэты раз мы забілі гол на выездзе. Акрамя таго, цяперашняя каманда мацней ранейшай, таму, спадзяюся, усё складзецца інакш».

Лісабонцы таксама панеслі страты ў асобе форвардаў Хаўера Савіола і Вэлдана, аднак добрай навіной для «арлоў” стала вяртаньне ў строй левага абаронцы Сэзара Пэйшоту. Настаўнік «Бэнфікі» Жорж Жэзуш заявіў: «У нас і у “Лівэрпуля” моцныя каманды, таму ўсіх чакае захапляльны паядынак. Пры гэтым, мы не прывыклі да матчаў, калі на нас актыўна нападаюць. Падобнае рэдка здараецца ў чэмпіянаце Партугаліі. Трэба будзе праявіць ўстойлівасць і пастарацца не аддаць ініцыятыву ў рукі супэрніка».

Паводле UEFA.com

Leave a Reply