Міхаэлю Шумахеру прапанавана стаць гульцом «Алімпіі»
Легендарны гоншчык «Формулы-1» Міхаэль Шумахер можа стаць першым у сьвеце футбольным турыстам, які возьме удзел у эўракубковых спаборніцтвах. Малдаўскі клюб «Алімпія» зрабіў адпаведную прапанову нямецкаму пілёту.
«Шумахер вельмі любіць футбол. І гуляе ў яго на вельмі прыстойным узроўні. Ён гадоў 5-7 назад гуляў на знакамітай «Маракане» з вэтэранамі бразільскага футболу. Гуляў на адным поле з Раналда і Зіка. Гады два назад ён выступаў у другой або трэцяй Лізе чэмпіянату Швайцарыі за клюб «Эхіхэнс». Ён вельмі любіць футбол, і таму выступ у эўракубках можа стаць для яго вялікай і прыемнай падзеяй у жыцьці.
У той жа час, сам Шумахер можа падарыць футбольную будучыню тысячам малдаўскіх дзяцей. Гэты факт, як нам здаецца, для яго можа быць больш важкім, чым нават сам ўдзел у эўракубках», – заявіў віцэ-прэзыдэнт «Алімпіі» Сяргей Кісялёў у інтэрв’ю афіцыйнаму сайту клюба.
Для таго каб прыняць удзел у эўракубках, Шумахер павінен стаць пераможцам праекту «Стань футбольнай зоркай у адно імгненьне!», які з 21 сьнежня 2009 па 21 сакавіка 2010 году праводзіцца на афіцыйным сайце футбольнага клюба. Нагадаем, што датэрміновым пераможцам конкурсу можа стаць любы здаровы, дзеяздольны мужчына ў веку ад 18 да 60 гадоў, які прапануе клюбу 1 мільён эўра за права згуляць у эўракубках.