«Спортынг» захаваў надзею

«Спортынг» яшчэ ніколі не саступаў ангельскім клюбам па суме двух матчаў. Нягледзячы на гасьцявое паражэньне ад «Эвэртана» партугальцы захавалі шанцы прадоўжыць гэтую сэрыю, так як у канцы матча Мігель Вялоза з пэнальці скараціў розніцу ў рахунку да мінімуму.
Здавалася, гаспадары стварылі салідны зачын, дзякуючы галам Стывена Піенаара і Сільва Дзістэна. Але промах апошняга дазволіў «Спортынгу» за чатыры хвіліны да канца скараціць адставаньне. Страціўшы мяч у барацьбе з Ліедсанам, Дзістэн зваліў нападніка ў штрафной, зарабіўшы сабе чырвоную картку, а супэрніку даў магчымасьць выканаць пэнальці.
На групавым этапе «Спортынг» па суме дзьвюх сустрэч саступіў партугальскай «Бэнфіке» з вынікам 0:7, аднак зараз стаў куды больш салідным супэрнікам. Ужо на 12-й хвіліне Луі Саа ўцёк адзін на адзін з брамнікам пасля перапасоўкі з Цімам Кэхілам. Аднак Руй Патрысіу справіўся з яго ударам, а затым у эфектным падзеньні не даў Леёну Асману вызначыцца на дабіцьці.
Калі мінулі паўгадзіны гульні, хаўбэк ангельцаў Лэндан Донаван, згуляўшы на мяжы офсайда, апынуўся на ўдарнай пазіцыі, аднак не трапіў у вароты. Затое наступная атака «Эвертона» прынесла вынік. Філ Нэвіл аддаў пранікальным пас Кэхілу, а аўстраліец уварваўся ў штрафную і пяткай адкаціў мяч Піенаары. Нягледзячы на тое, што гульцу зборнай ПАР перашкаджаў абаронца, ён адправіў снарад пад самую перакладзіну – 1:0.
У Партугаліі справы у «Спортынга» ў апошні час ідуць нявельмі – у пяці матчах «ільвы» пацярпелі чатыры паразы. Аднак на «Гудысан Парк» бела-зялёныя да перапынку стварылі некалькі вельмі небяспечных момантаў. Двойчы брамніку Ціму Ховарду даводзілася адбіваць ўдары Пэдру Мэндэша, а затым расійскі паўабаронца Марат Ізмайлаў трапіў у штангу.
Ледзь пачаўся другі тайм, як «ірыскі» падвоілі перавагу. Калі Лэйтан Бэйнс падаў кутні, Руй Патрысіу ў барацьбе з Кэхіламм не ўтрымаў мяч, і той закаціў за «стужачку» рыкашэтам ад калена Дзістэна. «Спортынг» падвоіў намаганьні ў надзеі захаваць інтрыгу ў пары, і толькі бліскучая гульня Асмана ў абароне не дазволіла Ліедсану ўцячы на спатканьне з галкіперам. Неўзабаве сустрэча сконьчылася лікам 2:1.
Паводле uefa.com