PostHeaderIcon «Стандард» у Афінах без Дэфура

StevenDefour

Капітан льежскага «Стандарда» Стывэн Дэфур не згуляе ў адказным паядынку 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Панацінаікас» з-за разрыву ягадзічнай мышцы і можа правесьці ў лазарэце да шасьці тыдняў.

Непрыемнасьць падпільнавала 21-гадовага хаўбэка ў чацьвер падчас першага матча з «Панацінаікас» (3:1). Дэфур пакінуў поле ўжо на 22-й хвіліне.

«Гэта адбылося, калі я ірвануў наперад у эпізодзе з голам Мілана Йованавіча, – сказаў бельгіец. – Я адчуў боль, але працягнуў рух і зрабіў пас, паколькі Йованавіч адрываўся ад абаронцы».

Дэфур прапусьціць паядынак у адказ ў Афінах ў наступную сераду. Як чакаецца, ён прабудзе ў лазарэце па меншай меры месяц. Былы футбаліст «Генка» толькі ў студзені акрыяў ад пералому ступакі, з-за якога не гуляў з 12 верасня. «Які кашмарны сэзон», – паскардзіўся ён.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software