PostHeaderIcon Рашэньне прымуць ў траўні

879409_w2

На пасяджэньні Міжнароднага савета футбольных асацыяцый (IFAB) 17 і 18 траўня будзе прынята канчатковае рашэньне адносна экспэрымэнту з двума дадатковымі судзьдзямі (на кожным матчы бягучай Лігі Еўропы працуе брыгада з шасці арбітраў).

IFAB, у які ўваходзяць Футбольная асацыяцыя Англіі, Футбольная асацыяцыя Шатляндыі, Футбольная асацыяцыя Валіі, Футбольная асацыяцыя Ірляндыі і ФІФА, быў заснаваны ў 1886 годзе. У суботу на 124-м штогадовым пасяджэньні IFAB у Цюрыху было вырашана дачакацца заканчэньня Лігі Эўропы УЭФА, пасля чаго будзе праведзена пазачарговае пасяджэньне і прынята канчатковае рашэньне.

«Прысутным былі прадстаўлены матэрыялы аб экспэрымэнце з двума дадатковымі рэфэры ў Лізе Эўропы УЭФА-2009/10 на аснове ўжо сыграных 144 матчаў, – гаворыцца ў заяве ФІФА па заканчэньні пасяджэньня IFAB. – Было вырашана, што па заканчэньні турніру 17-18 траўня будзе праведзена пазачарговае пасяджэньне, на якім мы абмяркуем гэты экспэрымэнт».

У рамках праэкту, ухваленага ФІФА і IFAB, на матчах Лігі Эўропы галоўнаму арбітру, лінейным рэфэры і чацвёртаму судзьдзі дапамагаюць два дадатковых асістэнты. Яны размяшчаюцца за па-за лініямі і надаюць асаблівую ўвагу здарэньням ў штрафных плошчах.

Паводле uefa.com

Leave a Reply