PostHeaderIcon Тры тыдні без Брандао

brandao

Нападаючы марсэльскага «Алімпіка» Брандао прапусьціць з-за траўмы паха шэсьць матчаў, у тым ліку сустрэчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Капэнгагэнам», якія пройдуць 18 і 25 лютага.

Брандаа не прыме ўдзел у паядынках «Алімпіка» з «Капэнгагэнам» ў з-за траўмы паха, атрыманай 29-гадовым бразільца ў сераду ў матчы Кубка Францыі.

Нападаючы зарабіў пашкоджаньне ў сустрэчы з «Лансом», якая завяршылася паразай марсэльцаў з лікам 1:3. Бліжэйшы эўракубкавы матч з «Капэнгагэнам» адбудзецца ў чацьвер у Францыі, тады як паядынак у адказ – праз тыдзень у Даніі. Акрамя іх Брандаа хутчэй за ўсё прапусьціць 28 лютага прынцыповую схватку «Алімпіка» з «Пары Сэн-Жэрмэн».

Паводле uefa.com

Leave a Reply