PostHeaderIcon Квіткі на фінал у Гамбургу

cup2

Учора на UEFA.com пачалаўся міжнародны продаж квіткоў для шырокай публікі на фінал Лігі Эўропы УЭФА-2010. Яна прадоўжыцца да 19 сакавіка.

З асяродзьдзя квіткі на фінал Лігі Эўропы, які пройдзе на «Гамбург Арэна», змогуць набыць людзі з-за межаў Германіі. Прадавацца квіткі будуць выключна на UEFA.com. Продаж на нямецкім рынку, які ў эксклюзіўным парадку вёў Футбольны саюз Германіі праз свой сайт dfb.de, завяршыўся 15 студзеня.

Адзін чалавек можа прэтэндаваць на два квіткі на вырашальны паядынак першага розыгрышу Лігі Эўропы. Матч пачнецца 12 траўня ў 20:45 па сярэднеэўрапэйскаму часу. Продаж квіткоў пачалаўся 24 лютага апоўдні і закрываецца 19 сакавіка ў 18:00.

Продаж вядзецца толькі праз сайт UEFA.com. Кожны падацель заяўкі павінен запоўніць падрабязную анкету онляйн. Для рэалізацыі сярод шырокай аўдыторыі паступіла 5100 білетаў. Калі попыт перавысіць прапанову, карэктна пададзеныя заяўкі на набыцьцё квіткоў будуць выбраны з дапамогай латарэі.

Гэтыя квіткі прызначаны для нэйтральных заўзятараў, якія хочуць наведаць фінал новага турніру, які зьяўляецца пераемнікам і нашчадкам традыцый Кубка УЭФА.

На квіткі могуць прэтэндаваць толькі тыя, чые заяўкі былі аформлены правільна і пададзены ў пазначаны тэрмін. Па адной заяўцы можна купіць не больш двух квіткоў. Падаючы заяўку ў УЭФА, яе аўтар тым самым згаджаецца з правіламі і ўмовамі. Для шырокай публікі білеты прадаюцца ў наступных цэнавых катэгорыях: Катэгорыя 1 – 150 эўра; Катэгорыя 2 – 115 эўра; Катэгорыя 3 – 85 эўра; Катэгорыя 4 – 55 эўра; Інваліды – 45 эўра.

Для жыхароў Эўропы, чые заяўкі былі задаволеныя, адміністрацыйная надбаўка складае 30 эўра (уключаючы паштовыя паслугі). Для жыхароў астатняга свету – 40 эўра. Плацёж ажыцэцяўляецца толькі крэдытнымі картамі (MasterCard і Visa).

Не пазэней 30 сакавік падаўцы будуць паведамлены аб тым, ці задаволены іх заяўкі. Квіткі будуць высылаецца кур’ерскай поштай з 19 красавіка.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб квітках можна па электроннай пошце uelfinal2010@hsv.de або па тэлефоне + 49 1805 – 258291.

Кандыдаты могуць праверыць статус сваіх заявак, зайшоўшы на UEFA.com пад сваім паролем.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software