Торэс заявіў, што наступны сэзон правядзе ў «Лівэрпулі»

Гішпанскі нападаючы «Лівэрпуля» Фэрнанда Торэс паклаў канец чуткам пра сваю будучыню, заявіўшы, што наступны сэзон правядзе ў «Лівэрпулі», а таксама выказаў меркаваньне пра тое, якое ўзмацненьне неабходна камандзе, каб вярнуцца на першыя пазіцыі ў англійскім чэмпіянаце, і аб наступным супэрніку «чырвоных» у Лізе Эўропы.
«Маё месца ў «Лівэрпулі» і ў Англіі. Нам неабходна чатыры-пяць гульцоў топ-кляса, якія былі б больш за ўсіх, хто зараз ёсць у камандзе, уключаючы мяне, і чыё зьяўленне прымусіла бы ўсіх астатніх працаваць з падвоенай энергіяй. У наступным сэзоне мы павінны пазмагацца за тытул чэмпіёнаў Англіі і перамогу ў Лізе Чэмпіёнаў або Лізе Эўропы. Лічу, што ў маючых адбыцца матчах 1/4 фіналу Лігі Эўропы з «Бэнфікай» нам прыйдзецца вельмі няпроста. Гэта каманда з багатымі традыцыямі і моцнымі гульцамі. Барацьба будзе ўпартай», – цытуе Торэса АР.
Паводле sports.ru