PostHeaderIcon Трыумфатары на старце

1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА-2009/10:

«Гамбург» (GER) - «Андэрлехт» (BEL)
«Рубін» (RUS) – «Вольфсбург» (GER)
«Атлэтыка» (ESP) – «Спортынг» (POR)
«Бэнфіка» (POR) – «Алімпік» (FRA)
«Панацінаікас» (GRE) – «Стандард» (BEL)
«Ліль» (FRA) – «Лівэрпуль» (ENG)
«Ювэнтус» (ITA) – «Фулхэм» (ENG)
«Валэнсія» (ESP) – «Вэрдэр» (GER)

Шаснаццаць камандаў, якія ў суме заваявалі на эўрапэйскай арэне 27 трафэяў, ужо ў чацьвер правядуць першыя матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЭФА. Матчы гэтай стадыі турніру абяцаюць быць вельмі цікаўных.

Агульнымі намаганнямі ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі Эўропы выйгралі 27 эўракубкаў. Многія супэрнікі па другім коле плэй-оф раней ужо сустракаліся адзін з адным. Да прыкладу, «Гамбург» змагаўся з «Андэрлехтам» ў фінале Кубка кубков-1976/77, дзе атрымаў перамогу з лікам 2:0. Гамбуржцы прыкладуць максімум намаганьняў, каб адсвяткаваць посьпех і на гэты раз, бо фінал Лігі Эўропы адбудзецца 12 траўня как раз на іх хатняй арэне.

«Бэнфіка» ж сустракалася з «Алімпікам» ў паўфінале Кубка эўрапэйскіх чэмпіёнаў-1989/90. «Арлы», якія ўзялі тады верх, не супраць і на гэты раз закрыць шлях свайму апанэнту. Аднак у цяперашняга трэнера «Алімпіка» Дыдзье Дэшама, які ўдзельнічаў у дзьвюх папярэдніх сустрэчах марсэльцаў з партугальскім клюбам, некалькі іншае меркаваньне на гэты конт. Лёгкая перамога над «Капэнгагэнам» ў 1/16 фіналу відавочна павінна была прыбавіць упэўненасьці французам.

У 1/16 фіналу льежскі «Стандард» з вялікай цяжкасьцю выбіў з барацьбы «Зальцбург», які на групавым этапе не страціў ні воднага ачка. Цяпер чэмпіёну Бэльгіі трэба вытрымаць яшчэ больш складанае выпрабаваньне, бо супрацьстаяць яму будзе адсвяткаваўшы тры перамогі ў Лізе Эўропы запар «Панацінайкас». Нялёгка давядзецца і «Фулхэму», які прайграў у 1/16 фіналу трыумфатаруа апошняга розыгрышу Кубка УЭФА «Шахцёру». Падапечныя Роя Ходжсана скрыжуюць шпагі з двухразовым уладальнікам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў «Ювэнтусам».

Пяціразовы уладальнік прэстыжнага клубнага трафэя Эўропы «Лівэрпуль» пазмагаецца з «Лілем», адным з чатырох удзельнікаў 1/8 фіналу, які ні разу не прымаў удзел у вырашальных матчах эўракубкаў. У другой пары будуць змагацца «Рубін» і «Вольфсбург». Абедзьве каманды прабіліся ў Лігу Эўропы з Лігі Чэмпіёнаў УЭФА, на групавым этапе якой фінішавалі трэцімі. А вось мадрыдскіая «Атлетыка» высьветліць адносіны з іісабонскім «Спортынгам». Гэта супрацьстаяньне будзе асаблівым для хаўбэка «матраснікаў» Сіма, які пачынаў кар’еру як раз у шэрагах «ільвоў».

Іншы прадстаўнік Гішпаніі, «Валэнсія» скрыжуе шпагі з самай выніковай камандай турніру – «Вэрдэрам». Гэтыя клубы сустракаліся ў плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў-2004/05, і тады брэмэнцы адсвяткавалі перамогу на «Мэсталье» з лікам 2:0. Адказныя матчы пройдуць 18 сакавіка. Жараб’ёўка завяршальных стадый Лігі Эўропы пройдзе ў Ньёне 19 сакавіка і пачнецца ў 13:00 па Цэнтральнаэўрапэйскім часе.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase