PostHeaderIcon Два месяцы без Шкртэла

Martin-Skrtel

Абаронца «Лівэрпуля» Марцін Шкртэл зламаў плюснявую косэць правай ступакі ў адказным матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Унірай» і выбыў са строю на восем тыдняў.

Такім чынам, футбаліст зборнай Славакіі прапусьціць абодва паядынкі 1/8 фіналу з «Лілем», якія адбудуцца 11 і 18 сакавіка.

Шкртэл удзельнічаў у чатырох з шасьці матчаў мэрсысайдцаў на групавым этапе Лігі Чэмпіёнаў УЭФА, а таксама гуляў у абодвух сустрэчах з «Унірай», якая была біта з агульным лікам 4:1. У выніку медыцынскага абследаваньня стала зразумела, што абаронца зламаў правы ступак. Апэрацыя Шкртэлу не патрэбна, але яму спатрэбіцца два месяцы на аднаўленьне.

«Чакаецца, што Марцін прапусьціць восем тыдняў», – гаворыцца ў заяве «Лівэрпуля». Дружына Рафаэля Бэнітэса правядзе першы матч 1/8 фіналу Лігі Эўропы з «Лілем» ў Францыі 11 сакавіка, а праз тыдзень будзе прымаць супэрніка на «Энфілдзе». Калі «Ліверпуль» выйдзе ў чвэрцьфінал, то і там будзе вымушаны абысціся без Шкртэла, бо матчы гэтай стадыі запланаваны на 1 і 8 красавіка.

Паводле uefa.com

Leave a Reply

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase