Эмэры ўсе дакажа

У дамашнім матчы 1/8 фіналу Лігі Эўропы УЕФА з «Вэрдэр» галоўны трэнэр «Валенсіі» Унай Эмэры мае намер даказаць, што апошнія няўдачы яго клюба ў чэмпіянаце Гішпаніі былі толькі непаразуменьнем.
На мінулых выходных калектыў Эмэры з лікам 1:4 саступіў у Мадрыдзе «Атлэтыка», сустрэчу з якім заканчваў удзевяцірох. У панядзелак валесійцы працягнулі падзеньне хатняй нулявой нічыёй у матчы з «Расінгам». Трэнэр запэўнівае, што ў сустрэчы з брэменцамі падобнае не паўторыцца. «У другім тайме з «Расінгам» мы паказалі горшую гульню ў сэзоне, чым перапынілі добрую хатнюю сэрыю, – растлумачыў ён. – Зараз у нас ёсьць шанец даказаць, што той выпадак быў усяго толькі выпадковасьцю».
Мінулы візіт «Вэрдэра» ў Валенсію на групавой стадыі Лігі Чэмпіёнаў УЭФА-2004/05 прынёс брэменцам перамогу з лікам 2:0, але нападаючы гішпанцаў Давід Сільва далёкі ад рэваншысцкіх настрояў. «Мы не азіраемся на мінулае, а канцэнтруемся на сапраўдным, – запэўнівае футбаліст. – Вельмі важна будзе забіць і не прапусьціць». Эмэры дадаў: «Заўзятары і ўся каманда павінны быць аб’яднаны адной мэтай. Калі ўсе разам мы збярэмся духам, гэта будзе выдатна».
У чацьвер «Валенсіі», верагодна, давядзецца абысьціся без паўабаронцы Давіда Албэлды і абаронцы Бруна Сальтора, хоць сітуацыя з стратамі у «Вэрдэра» выглядае куды больш сур’ёзнай. Траўма калена пакінула па-за гульнёй Себасцьяна Беніша і Петэра Німэйера, тады як Сандра Вагнэр пашкодзіў звязкі калена. Філіп Баргфрэдэ, магчыма, не пасьпее акрыяць ад прастуды, затое Клеменс Фрытц залечыць траўму сьцягна і прыступіў да трэніроўкі.
Трэнэра немцаў Томаса Шаафа гэта стрымаць не ў сілах. «Гэта будзе добрая праверка для нас, – лічыць ён. – Супэрнік вельмі небясьпечны, ідзе на трэцім месцы ў Гішпаніі, што кажа само за сябе. У яго ў нападзе грае высокі і магутны Нікола Жыгіч, вакол якога шмат мініяцюрных хуткіх футбалістаў».
Паводле uefa.com