PostHeaderIcon Варонін можа стаць гульцом «Зэніту»

Andrey_Voronin_Liverpool
Форвар «Лівэрпуля» Андрэй Варонін можа перабрацца ў піцерскі «Зэніт», інфармуе Guardian.

Арыентыровачны кошт гульца зборнай Украіны складае тры мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Сёлета 30-цігадовы Варонін правёў за «чырвоных» восем матчаў у прэм’ер-лізе і не забіў ні аднаго мяча. Сэзон 2008-2009 ён правёў на правах арэнды ў нямецкай Гэрце.

Comments are closed.