PostHeaderIcon Слабое месца «Валенсіі»

Bruno Saltor

«Валенсіі» ў матчах 1/16 фіналу Лігі Эўропы УЭФА з «Бругэ» давядзецца абысціся без асноўнага правага абаронцы Бруна Сальтора, які пацягнуў галенастоп і склаў кампанію ў лазарэце Давіду Навара.

Сальтор атрымаў траўму ў суботнім матчы чэмпіянату Гішпаніі ў Хіхоне, дзе «лятучыя мышы» падзялілі ачкі з мясцовым «Спортынгам» – 1:1. Абаронца «Валенсіі» быў вымушаны папрасіць замену ў сярэдзіне другога тайма, а на лячэньне яго пойдзе прыкладна месяц. Такім чынам, 29-гадовы Сальтор, які па ходзе гэтага сэзона толькі двойчы не трапіў у «аснову» галісійцаў у рамках чэмпіянату Гішпаніі, прапусьціць абодва паядынкі з «Бругэ». Цэнтральны абаронца Навара надорваў мышцу сьцягна, з-за чаго таксама не згуляе з прадстаўніком Бэльгіі.

Паводле uefa.com

Leave a Reply